Чыжа́пка () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Томскай вобласці, правы прыток ракі Васюган (басейн ракі Об).

Даўжыня ракі 511 км. Плошча вадазбору 13 800 км². Сярэдні расход вады 85,5 м³/с (за 24 км ад вусця). Аб’ём сцёку 2,698Сурков В. В. Чижапка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Рака бярэ пачатак з возера без назвы на Васюганскіх балотах, у міжрэччы рэк Васюган і Ом. Упадае ў Васюган за 114Река ЧИЖАПКА // Государственный водный реестр РФ км ад вусця. Басейн ракі ў межах Васюганскай раўніны. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае Чыжапка ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 108 км ад вусця.

Прытокі: Томка, Арча, Тунжык, Хатчыха, Герасімава, Сабалёўка, Чагва, Тамырсат, Пільга, Мунгалка, Ачуга, Екульчак, Кулетка, Чурулька, Салат і іншыя рэкі і ручаі.

У басейне ракі шэраг газакандэнсатных радовішчаў. За 247 км ад вусця вахтавы пасёлак Лугінецкі і рачная прыстань.

Літаратура

Чижапка //

Спасылкі Река ЧИЖАПКА // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Чижапка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Чижапка // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Рэкі Томскай вобласці Катэгорыя:Басейн Обі