Тым () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Краснаярскім краі і Томскай вобласці, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 950 км. Плошча вадазбору 32 300 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 200 м³/с, у сярэднім цячэнні (каля сяла Напас) — 191 м³/с, у вусці — 250 м³/с. Аб’ём сцёку — 7,89 км³/год.

Выток ракі знаходзіцца на Об-Енісейскі водападзеле, на вышыні 176 м над узроўнем мора. Працякае па Кець-Тымскай раўніне і Сярэднеобскай нізіне. Упадае ў Об каля сяла Усць-Тым. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае, на шэрагу ўчасткаў разбіваецца на шматлікія пойменныя рукавы. Шырыня ракі ў верхнім цячэнні складае 10—50 м, у ніжнім — 150—200 м. У жыўленні пераважаюць снегавое і дажджавое. Замярзае Тым у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Суднаходная на 560 км (ад вусця да пасёлка Ваньжынль-Кынак)Река Тым // Государственный водный реестр РФ.

Прытокі: Хушму, Балотная, Урыкід, Нюнельга, Кошкіна, Ванжыль, Лымбелька, Чорная, Канакан, Ый, Акунёўка, Бактас, Яршоўка, Магільная, Пікуляк, Кандрашынка, Сангілька, Радайка і іншыя рэкі і ручаі.

Літаратура Тым //

Спасылкі

Сурков В. В., Чалов Р. С. Тым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Прытокі Обі Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Рэкі Томскай вобласці