Альгерд Невяроўскі () — беларускі журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся 19 жніўня 1969 года ў Мінску.
У 1995 годзе закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэта імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. З таго часу працаваў у асноўным журналістам: два гады ў газеце «Наша слова», затым — у газеце «Свабода». Супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з расійскай газетай «Коммерсантъ». Цягам сямі гадоў, да 2005 года, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё Бі-Бі-Сі. У 1996—2007 гадах быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Мінску, на якім гучалі яго каментары, нарысы і паведамленні са сферы палітычнага, рэлігійнага і грамадскага жыцця. З 2007 года жыў і працаваў журналістам Радыё Рацыя ў Беластоку.
Памёр 1 кастрычніка 2009 года ў Беластоку. Пахаваны ў Мінску на Каладзішчанскіх могіках.
Сям’я Дачка — Івона. Сын — Чэслаў.
Крыніцы
Спасылкі Радыё Рацыя, Памёр Альгерд Невяроўскі Радыё Рацыя, Альгерд Невяроўскі: Супярэчлівае рашэнне Еўрасаюза КХП-БНФ, Альгерд Невяроўскі: Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка Гарадзенская філія АГП, Альгерд Невяроўскі: Выбар Радыё Рацыя, Альгерд Невяроўскі: Вынікі году Радыё Рацыя, Альгерд Невяроўскі, Дзень Перамогі ў кожнага свой
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы