Кізі́р () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Казыр (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 300 км. Плошча вадазбору 9170 км². Сярэдні расход вады складае 251Михайлова Н. М. Кизир // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку — 7,922 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім Саяне, у раёне возера Міжрэчнае. Упадае ў Казыр за 19 км ад яго вусцяРека Кизир // Государственный водный реестр РФ. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, парожыстая, на першых 2,5 км не мае сталага сцёку. Рэчышча слабазвілістае, у сярэднім і ніжнім цячэнні маюцца разгалінаваныя на рукавы ўчасткі. Шырыня рэчышча ад 10 да 180 м. Каля вусця шырыня асобных рукавоў дасягае 230 м. Замярзае Кізір у лістападзе, веснавы крыгаход пачынаецца ў канцы красавіка.

Прытокі: Фомкіна 1-я, Фомкіна 2-я, Белая, Кінзелюк, Бярозавая (Вялікая Бярозавая), Паркіна, Абакуміха, Туманаўка, Нічка, Шында, Каспа, Мульга, Красная, Іміс, Шабалык і іншыя рэкі і ручаі. Азёрнасць вадазбору менш за 1 %.

Літаратура Кизир //

Спасылкі Река Кизир // Государственный водный реестр РФ Михайлова Н. М. Кизир // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Курагинский район: Река Кизир Река Кизир // Интернет-энциклопедия Красноярского края

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн Енісея