Зінаіда Вісарыёнаўна Ярмольева ( або — ) — савецкі вучоны-мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, сапраўдны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР, стваральнік антыбіётыкаў у СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені.
Біяграфія Нарадзілася 15 (27) кастрычніка (па іншых звестках 12 (24) кастрычніка) 1898 года на хутары Фролаў (цяпер горад Фролава, Валгаградскай вобласці) у сям’і заможнага вайсковага казацкага старшыны, Вісарыёна Васілевіча Ярмольева і яго жонкі Аляксандры Гаўрылаўны, якая пасля жыла з дачкой да сваёй смерці ва ўзросце 92 гадоў. Маці прывезла іх з сястрой Аленай (старэйшай за Зінаіду на тры гады) у Новачаркаск вучыцца ў гімназіі. У 1915 годзе Зінаіда скончыла з залатым медалём Марыінскую жаночую гімназію ў Новачаркаску і паступіла на медыцынскі факультэт Данскога універсітэта. З другога курса займалася мікрабіялогіяй, слухала лекцыі прафесараў і . Пад кіраўніцтвам Барыкіна, які шмат займаўся вывучэннем халерных і халерападобных вібрыёнаў, пачала даследаванні біяхіміі мікробаў, ён жа ў больш познія гады настаяў на яе пераездзе ў Маскву. Скончыла ўніверсітэт у 1921 годзе.
Займалася вывучэннем халеры. Адкрыла халерападобны вібрыён, які свеціцца, што цяпер носіць яе імя.
З 1925 года ўзначальвала аддзел біяхіміі мікробаў у Біяхімічным інстытуце Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР у Маскве. У 1934 годзе аддзел увайшоў у склад .
У 1942 годзе ўпершыню ў СССР атрымала пеніцылін (крустазін УІЭМ), пасля актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі яго прамысловай вытворчасці ў СССР. Вынаходства выратавала тысячы жыццяў савецкіх салдат падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У 1942 годзе, калі Сталінград стаў прыфрантавым пунктам для эвакуяваных, была накіравана ў горад для прадухілення захворвання насельніцтва халерай, дзе была наладжана вытворчасць халернага бактэрыяфага, які штодня атрымлівалі 50 000 чалавек. Паўгода правяла З. В. Ярмольева ў абложаным СталінградзеЗинаида Виссарионовна Ермольева .
У 1945—1947 гадах — дырэктар Інстытута біялагічнай прафілактыкі інфекцый. У 1947 годзе на базе гэтага інстытута быў створаны Усесаюзны навукова-даследчы інстытут пеніцыліну (пазней — ), у якім яна загадвала аддзелам эксперыментальнай тэрапіі. Адначасова з 1952 года і да канца жыцця ўзначальвала кафедру мікрабіялогіі і лабараторыю новых антыбіётыкаў (цяпер Расійская медыцынская акадэмія бесперапыннай прафесійнай адукацыі).
Аўтар больш за 500 навуковых работ і 6 манаграфій. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена каля 180 дысертацый, у тым ліку 34 доктарскіяМедицинская газета .
Памерла 2 снежня 1974 года. Пахаваная ў Маскве на (участак № 29).
Сям’я
Першы муж — вядомы вірусолаг . Рэпрэсаваны ў 1937 годзе. Хоць у гэты час яны былі разведзеныя, Зінаіда Ярмольева прыклала шмат намаганняў да яго вызвалення. Другі муж — мікрабіёлаг Аляксей Аляксандравіч Захараў. Арыштаваны 20 лютага 1938 года, расстраляны і пахаваны на «Камунарцы» (Маскоўская вобласць) 3 кастрычніка 1938 годаМЕМОРИАЛ: растрельные списки Коммунарки. 1938. Октябрь . Блізкім паведамілі, што ён памёр у турэмнай бальніцы ў 1940 годзе.
Узнагароды і прэміі
Сталінская прэмія першай ступені (1943) за распрацоўку новага метаду хуткай дыягностыкі і фагапрафілактыкі інфекцыйнай хваробы (прэмія перададзена ў на будаўніцтва самалёта, набыты за гэтыя сродкі знішчальнік атрымаў надпіс на борце «Зінаіда Ярмольева»). ; Два ордэны Леніна; Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; Ордэн «Знак Пашаны»; Медалі СССР.
Памяць
Зінаіда Ярмольева — прататып Таццяны Уласенкавай, галоўнай гераіні раману «». Зінаіда Ярмольева — прататып Светавай, галоўнай гераіні п’есы Александра Ліпаўскага «На парозе тайны». Вобраз Ярмольінай/«Уласенкавай» выведзены ў тэлевізійных фільмах «» (1973, у галоўнай ролі — Людміла Чурсіна), «» (1977, у галоўнай ролі — Ія Савіна, Наталья Дзікарова), а таксама ў тэлесерыяле «» (2013, у ролі Зінаіды — Ганна Дзячэнка). Імем Ярмольевай названа вуліца ў Фролаве Валгаградскай вобласці. Помнік Зінаідзе Ярмольевай
Крыніцы
Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР