Крушэнне пасажырскага цягніка адбылося 21 кастрычніка 2018 года ў горадзе Ілань, Тайвань. 18 чалавек загінулі, 187 паранены.
Пацярпелыя Сама меней 18 чалавек загінулі ў выніку аварыі, яшчэ 187 атрымалі параненні. Паводле паведамленняў, адзін з пацярпелых быў грамадзянінам ЗША, шэсць загінулых былі маладзейшымі за 18 гадоў. Наймалодшымі ахвярамі сталі дзеці 9 гадоў. Кіраванне чыгункі Тайваня пацвердзіла, што сярод загінулых была сям’я з васьмі чалавек, а міністэрства аховы здароўя пацвердзіла, што 53 пацярпелыя дастаўлены ў шпіталі.
Прычыны аварыі Паводле паведамлення The China Post, прычынай крушэння стала значнае перавышэнне скорасці. Участак дарогі, на якім адбылося крушэнне, мае радыус выгіну 300 м, і максімальная дазволеная скорасць на ім складае 75 км/г, а цягнік перавысіў яе амаль удвая, рухаючыся са скорасцю 140 км/гhttps://chinapost.nownews.com/20181023-445438 .
Катэгорыя:Катастрофы 2018 года Катэгорыя:Тайвань Катэгорыя:2018 год у Кітаі Катэгорыя:Падзеі 21 кастрычніка