Еўдакім Дзянісавіч Волкаў (1922—1943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Еўдакім Волкаў нарадзіўся 9 сакавіка 1922 года ў вёсцы Кароткае (цяпер Почэпскага раёна Бранскай вобласці) у сям’і селяніна. У 1933 годзе разам з сям’ёй пераехаў на хутар Нова-Пехаўскі Тбіліскага раёна Краснадарскага краю. Скончыў сярэднюю школу-сямігодку. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў пяхотнае вучылішча і быў накіраваны на фронт. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, Сеўскайй аперацыі, Курскай бітве і бітве за Дняпро. Да кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант Еўдакім Воўкаў камандаваў мінамётнай ротай 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР.
Рота Волкава адбіла дзве варожыя атакі на заходнім беразе ракі Сож. У баі Волкаў асабіста знішчыў 10 варожых салдат і афіцэраў. Падчас фарсіравання Дняпра рота сваім агнём падтрымала дэсантны батальён, пасадзейнічаўшы яму ў захопе плацдарма. 15 кастрычніка 1943 года Волкаў загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Еўдакім Воўкаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу». У гонар Волкава названы вуліцы ў Лоеве і вёсцы Нова-Пехоўскае Краснадарскага краю.
Літаратура
Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Почапскім раёне