Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Грэбенская базавая школа Пухавіцкага раёна» — установа сярэдняй адукацыі ў а. г. Наваполле Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Да Другой сусветнай вайны дзеці вучыліся ў Дудзіцкай сямігадовай школе, якая была спалена немцамі ў 1943 годзе.

У 1944 годзе Дудзікая сярэдняя школа размяшчалася ў пяці прыватных хатах у в. Грэбень.

У 1952 годзе пачалося будаванне новай школы ў в. Наваполле. У кастрычніку 1955 года была адчыніна. У гэтым жа годзе Дудзікая сярэдняя школа была пераназвана ў Грэбенскую сярэднюю школу.

З 1 верасня 2013 года школа атрымала новы статус: ДУА «Грэбенская базавая школа Пухавіцкага раёна»https://novopole.schools.by/ .

Вядомыя выпускнікі Уладзімір Хадыка - беларускі паэт, скончыў на выдатна школу.

Выкладчыкі Рыгор Папараць - беларускі паэт.

Дырэктары школы Алена Мікалаеўна Раманоўская.

Катэгорыя:Грэбенская базавая школа Пухавіцкага раёна