Міхаіл Міхайлавіч Прозараў () — рускі архітэктар, аўтар шматлікіх будынкаў у Літве, і ў прыватнасці, у Вільні, член .
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1860 годзеБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 276 .
Скончыў рэальнае вучылішча ў Вільні, пасля чаго ў 1878 годзе паступіў у Будаўнічае вучылішча у Санкт-Пецярбургу, якое скончыў у 1883 годзе са званнем грамадзянскага інжынера і чынам X класу.
Прафесійная дзейнасць
Пасля заканчэння вучобы атрымаў пасаду малодшага інжынера віленскага губернскага праўлення, а праз два гады прызначаны там жа малодшым інжынерам. Акрамя гэтага з 1890 года складаўся галоўным архітэктарам праваслаўнай епархіі ў Літве.
Міхаіл Прозараў ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам Палаца правасуддзя ў Вільні, на Георгіеўскім праспекце (пр. Гядзіміна 40; 1899), пабудаванага па праекце архітэктара . Пасля ён набыў вядомасць, праектуючы грамадскія будынкі, якія адначасова адлюстроўвалі дух мадэрнізму і манументальнага класіцызму.
З 15 кастрычніка 1901 года выконваў пасаду віленскага губернскага інжынераПамятная книжка Виленской губернии на 1902 год. С. 6 . Праз два гады зацверджаны на гэтай пасадзе.
Грамадская дзейнасць Прозараў прымаў актыўны ўдзел у жыцці рускага грамадства ў Вільні, а ў 1901—1914 гадах займаў пасаду старэйшыны мясцовага гарсавета. Таксама ён быў актыўным членам Віленскага прамыслова-купецкага Грамадскага сходу, вядомага таксама пад назвай Купецкага клуба, які аб’ядноўваў у сваіх шэрагах найбольш дзейных прадпрымальнікаў.
Творчасць
У Вільні
М. Прозараў з’яўляецца аўтарам больш за 50 будынкаў у Вільні, сярод іх:
праваслаўны на (1903) — велічны шматкупальны храм у руска-візантыйскім стыліЭкспресс-неделя: «Знамение» на Жверинасе Вильнюс. Виленский Марие-Магдалининский женский монастырь. Церковь Александра Невского G. Szlewis, Православные храмы Литвы, Свято-Духов Монастыр, Vilnius 2006, ISBN 9986-559-62-6, s.98 Будынак Акадэміі навук Літвы (раней — Рускі дзяржаўны банк; праспект Гядзіміна 3; 1906—1909), які носіць выразныя рысы архітэктуры . Паколькі Міхаіл Прозараў быў знаўцам найноўшых металічных і жалезабетонных канструкцый, у гэтым будынку ён без дадатковых апор перакрыў размешчаную ў глыбіні будынка залу плошчай 440 м² жалезабетонным скляпеннем эліптычнай формы. Упершыню ў Вільні пры ўзвядзенні гэтага будынка выкарыстоўваліся жалезабетонныя эліпсападобныя аркі. Асноўнай яго славутасцю з’яўлялася аперацыйная зала, вышыня якой ад падлогі да столі складае 7,5 метраў. Гонарам вестыбюля банка, некалі была лесвічная развязка з мармуровымі прыступкамі, што вядуць на першы паверх будынка і ў яго цокальную частку. (вуліца Любарта 6; 1911—1912), выкананая ў маўрытанскім стылі. Парфумерны магазін Сегален (праспект Гядзіміна 5; 1913), які мае рысы віленскага мадэрна. Будынак Купецкага клуба (Гандлёва-прамысловая палата; праспект Гядзіміна 35/1; 1913). На першым яго паверсе размясціліся шэсць крам, на верхнім — клубныя пакоі і зала пасяджэнняў. Інтэр’еры і фасады дома былі вырашаны ў стылі неакласіцызму. Арыгінальны знешні выгляд яму надалі вокны розных памераў і формаў, а таксама ляпніна па вонкавых сценах. У савецкі час у гэтым будынку месціўся Віленскі гарвыканкам, затым гарадское Архітэктурнае ўпраўленне. (сумесна з Л. Вінерам па праекце , 1888-90Музей оккупаций и борьбы за свободу )
У іншых населеных пунктах Віленскай губерні
Быў адным з аўтарам праекту Пакроўскага кафедральнага сабору ў Гродне Шэсць цэркваў у розных мястэчках у Дзвінску ў СвянцянахШвянчёнис. Церковь Троицы Живоначальной Дом духоўнай кансісторыі Дом саборны Тры прыватных дома Яўрэйскі малітоўны дом і школа Водны млын Дом паштовага ведамства Дзве гарбарныя фабрыкі Табачная фабрыка Лесапільны завод у Астраўцы Рамонт царквы ў Астраўцы Мылаварны завод сп. Жука
Літаратура
Jackiewicz M. (red.), Encyklopedia Ziemi Wileńskiej: tom 4. Architektura. Dzieła i twórcy od XVI w. do 1945 r., Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej Bydgoszcz 2006, ISBN 83-87865-54-0.
Спасылкі
Живой колос — НАШ ГЛАВНЫЙ ПРОСПЕКТ Фото Михаила Прозорова Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Інжынеры Літвы Катэгорыя:Інжынеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Віленскія губернскія інжынеры Катэгорыя:Літоўскія епархіяльныя архітэктары