Шалонь () — рака ў Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі.
Даўжыня ракі — 248 км, плошча вадазборнага басейна — 9710 км². Расход вады за 59 км ад вусця 43,6 м³/с. Належыць да басейна Балтыйскага мора.
На рацэ гарады Порхаў, Сальцы, а таксама буйныя пасёлкі — Дзедавічы і Шымск.
Буйныя прытокі — Мшага, Сітня, Удоха, Уза, Судома, Ільзна (злева), Калошка, Лямёнка, Люта, Шылінка, Палонка, Белка, Севера (справа).
Катэгорыя:Рэкі Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Ладажскага возера