Юрый Мікалаевіч Зыкаў (15 лістапада 1922 — 21 лютага 1944) — савецкі лётчык-штурмавік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944 года).

Біяграфія Юрый Мікалаевіч Зыкаў нарадзіўся ў Бранску 15 лістапада 1922 года ў рускай сям'і. Яго бацька — рабочы-металіст. У 1926 годзе Юрый Зыкаў разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Яны пасяліліся ў кааператыўным пасёлку «Сокал». Скончыў сярэднюю школу № 149 і аэраклуб.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. Скончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, праходзіў дадатковую спецыяльную падрыхтоўку ў штурмавой авіяцыі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года. Быў лётчыкам, камандзірам звяна і авіяцыйнай эскадрыллі 59-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Сталінградскім і Беларускім франтах, удзельнічаў у баях на Курскай дузе і на Беларускім напрамку. Здзейсніў 175 баявых вылетаў, знішчыў 18 варожых самалётаў на аэрадромах, 40 танкаў, 2 чыгуначных эшалона і 20 цыстэрнаў з гаручым, падавіў 22 зенітна-артылерыйскіх кропкі.

Загінуў 21 лютага 1944 года пры выкананні баявога задання пад горадам Рагачоў (Гомельская вобласць, Беларусь). Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак 4). Помнік на магіле выкананы скульптарам Н. В. Крандзіеўскай, якая жыла па суседству з сям'ёй Зыковых.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Зыкаву Юрыю Мікалаевічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка». Ордэн Леніна. Два ордэны Чырвонага Сцяга. Ордэн Аляксандра Неўскага. Ордэн Айчыннай вайны II ступені. Медаль.

Памяць Школе № 149 г. Маквы было прысвоена імя Юрыя Зыкава. 27 красавіка 2016 года на тэрыторыі школы быў адкрыты помнік Юрыю ЗыкавуПамятник Герою Советского Союза Юрию Николаевичу Зыкову // Узнай Москву].

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках