Белару́скі музе́й, Інстыту́т беларусаве́ды адкрыты ў 1982 годзе ў г. Ляймен (Германія) беларускім эмігрантам Ю. Попкам у яго кватэры на базе ўласнай калекцыі экспанатаў. У рамках рамонтных работ музей быў закрыты, а гарадскія ўлады перавезлі музейную калекцыю ў складскія памяшканніUngarndeutsche Heimatstuben (aufgelöst und Abgabe nach Ungarn). У 2026 г. захаваныя экспанаты былі перавезены ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.

Гісторыя У 1971 годзе Юрый Жывіца (Попка) пераехаў у Ляймен (пад Гайдэльбергам), дзе заснаваў ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ Беларускі музей. У арганізацыі музея дапамагалі Б. Кіт і мэр горада Г. Эхбар.

Адкрыццё адбылося 15 сакавіка 1982 года з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Ляймена Г. Эхбара. Экспанаты для яго былі сабраны з усей Заходняй Германіі: паясы, убранне, лапці, лыжкі, посуд, кнігі. Выстаўленыя ўзнагароды заснавальніка, атрыманыя ад кіраўніцтва БЦР на эміграцыі, мандат і пасведчанне дэлегата II Усебеларускага кангрэса (1944), творы і перыядычныя выданні, якія выходзілі пад рэдакцыяй Юрыя Попкі і інш.

Пасля смерці Ю. Попкі (1992) дзейнасць музея фінансаваў спецыяльны фонд, які насіў яго імя. Экспанаты гэтага адзінага ў кантынентальнай Еўропе Беларускага музея былі размешчаны ў агульным музеі ў г. Санкт-Ільген.

У рамках рамонтных работ музей быў закрыты, а гарадскія ўлады перавезлі музейную калекцыю ў складскія памяшканні. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна была недаступная для публікі. У гэты перыяд невядомыя ўзламалі адно з сховішчах і пашкодзілі частку экспанатаў. У выніку воднага пашкоджання значная частка калекцыі была знішчана. У сакавіку 2026 года па ініцыятыве супольнасці RAZAM захаваныя экспанаты былі перавезены ў Віленскі беларускі музей імя Івана ЛуцкевічаВіленскі беларускі музей імя Луцкевіча папоўніўся калекцыяй Юрыя ПопкіВыратаваная культурная спадчына: Беларускі музей з Ляймена цяпер у ВільніЯк 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску У верасні 2026 г. адкрылі калекцыю Юры Попкі падчас Тыдня беларускай культуры у Вільні. На выставе прадстаўленыя 322 экспанаты, сярод якіх кнігі, газеты і паштоўкі. Гэта толькі трэцяя частка з таго, што было ў музеі Юрыя Попкі і тое, што захавалася.У Віленскім беларускім музеі экспануецца прывезеная з Германіі калекцыя Юрыя Попкі – фотафакт.

Экспазіцыя Канцэпцыя экспазіцыі — адлюстраванне традыцыйнага жыцця беларусаў. Дэманструюцца творы беларускага кнігадрукавання, перыядычныя выданні, у тым ліку рукапісныя часопісы, што выдаваліся беларусамі ў лагерах для перамешчаных асоб у Германіі пасля Другой сусветнай вайны; беларускае народнае адзенне, рэцэпты і прылады для прыгатавання нацыянальных страў беларусаў, вырабы майстроў-умельцаў, сувеніры з асяродкаў беларускай эміграцыі ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, узнагароды, дакументы і асабістыя рэчы Ю. Попкі; зберагаецца частка ўласнай бібліятэкі Б. Кіта.

Літаратура Iваноў М. Гісторыя заснаваньня і дзейнасьць Беларускага музея ў Ляймене (1982—1992) // Беларусіка=Albaruthenica. Мн., 1995. Кн. 5. Лебедзь М. Беларускі музей у Ляймене // — С. 337.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Беларуская культура Катэгорыя:Бадэн-Вюртэмберг Катэгорыя:Музеі Германіі Катэгорыя:1982 год у Германіі