Анастасі́я Ві́ктараўна Саро́кіна (нар. ; Мінск, БССР, СССР) — беларуская шахматыстка, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат, міжнародны суддзя.
Біяграфія Займацца шахматамі пачала з 5—6-цігадовага веку. Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). Перамагла ў жаночым чэмпіянаце Мінска 1997 годаhttps://belisrael.info/?p=28796. Прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 годзе і Элісце ў 1998; на алімпіядзе 2004 годзе ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 годзе за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы.
У 2001 годзе Сарокіна выканала норму міжнароднага майстра па шахматах сярод жанчын (WIM), у 2002 стала міжнароднай суддзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнерам ФІДЭ. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) і іншых турнірах ФІДЭ.
Анастасія Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 годзе, працавала трэнерам у шахматнай школе Квінсленда, пасля ў Мельбурне, стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». З канца 2000-х гадоў зноў жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку. У 2013 годзе заснавала ў Мінску дзіцячую школу шахмат, якая пазней атрымала акрэдытацыю ФІДЭ.
З мая 2017 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю шахмат (БФШ).
У жніўні 2020 года Анастасія Сарокіна падпісала ліст, у якім спартыўная грамадскасць выступіла супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі. Неўзабаве была дапытана ў міліцыі і выехала за мяжу. У маі 2021 года заявіла аб адстаўцы з пасады старшыні БФШhttps://reform.by/230222-anastasija-sorokina-ushla-s-posta-predsedatelja-belorusskoj-federacii-shahmat.
Дзядзька Анастасіі Сарокінай — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык.
Спасылкі
Катэгорыя:Шахматысткі Аўстраліі Катэгорыя:Шахматысткі Беларусі Катэгорыя:Міжнародныя майстры па шахматах сярод жанчын Катэгорыя:Удзельнікі шахматных алімпіяд Катэгорыя:Імігравалі ў Аўстралію з Беларусі