Вым, Юлва (, , ) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 25 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 266 (263Агафонова С. А. Вымь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») м³/с, аб’ём сцёку 8,301 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Ціманскага кража. Працякае пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. Упадае ў Вычагду за 298 км ад яе вусця, каля сяла Усць-Вым. На рацэ маюцца парогі. У ніжнім цячэнні рэчышча дзеліцца на пратокі, утвараючы астравы. Замярзае Вым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 172 км ад вусця.
Прытокі: Сар’ю, Вежаю, Яйю, Седзью, Кедва, Нюлач, Чысва (Чаева), Кемысь, Пейсын, Ёлва, Вець-Ю, Ёль, Чуб, Газ-Ю, Ачым, Муска і іншыя рэкі і ручаі.
На рацэ горад Емва.
Літаратура Вымь // Вымь // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
Спасылкі
Агафонова С. А. Вымь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Vim' At Ust'-Zada (Polovniky) // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Vym' (Ulva, v verkhov'e Yemba) At Bozhy Dar // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Вымь // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны