Станіслаў Улошак (; каля 1554, Юхнава, Падляшша — 20 мая 1621, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 21 верасня 1573 года ў БраневеGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1585—1586 гадах — рэктар Полацкага езуіцкага калегіумаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1596—1597 гадах — прэфект езуіцкіх школ у Любліне, у 1598—1603 і 1611—1614 — суперыёр Дома прафесаў у Варшаве, у 1608—1609 — прэпазіт (кіраўнік) Дома прафесаў у Кракаве. У 1609—1611 гадах займаў пасаду рэктара Віленскай акадэміі. Браў удзел у дыспутах з іншаверцамі.

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта