Кісло́ты — адзін з асноўных класаў хімічных злучэнняў. Атрымаў сваю назву з-за кіслага смаку большасці кіслот, такіх як азотная ці серная. Па дэфініцыі Г. Льюіса, кіслата — гэта электраліт (рэчыва, якое ўдзельнічае ў рэакцыях з пераходам электрона), які аддае электрон у рэакцыі з асновай (рэчывам, якое прымае электрон). У тэорыі Брэнстэда-Лоўры, кіслата — рэчыва, якое аддае пратон (аснова — рэчыва, якое прымае пратон). Паводле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, кіслата — гэта электраліт, пры электралітычнай дысацыяцыі якога з катыёнаў утвараюцца толькі катыёны вадароду.

Хімічныя ўласцівасці Рэакцыі з асновамі (рэакцыя нейтралізацыі) HCl + KOH → KCl + H2O Рэакцыі з металамі 2HCl + Zn → ZnCl2 + H2↑ Рэакцыі з солямі 2HCl + Na2CO3 → Н2O + CO2 + 2NaCl Гэтыя рэакцыі ідуць пры адной з наступных умоў: 1) Мацнейшая кіслата выцісняе соль слабейшай. 2) Калі ў выніку рэакцыі ўтвараецца нерастваральны асадак ці выдзяляецца газ. Напрыклад — H2SO4 + BaCl2 → BaSO4↓ + 2HCl↑ Рэакцыі з асноўнымі аксідамі HCl + CaO → CaCl2 + H2↑

Гл. таксама

Сульфанілавая кіслата Вадародны паказчык

Літаратура

Спасылкі Кислоты. Классификация кислот. Химические свойства. Кислоты и основания // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы