Зялёны Луг — лесапарк у Першамайскім раёне Мінска. Названы ў гонар зніклай вёскі і жылога мікрараёна. Уяўляе сабой лясны масіў, які пакінулі некранутым падчас вядзення гарадской забудовы з 1962 годаЛесопарковая зона района Зелёный луг в Минске // Нoliday.by. Знаходзіцца паміж МКАД, Лагойскім трактам і вуліцай Цікоцкага.
Цікавыя факты На тэрыторыі парка ёсць некалькі стыхійных спартыўных комплексаў і стыхійныя могілкі жывёл насупраць Усходніх могілак. Згодна адозве на сайце Foursquare «Цудоўнае месца для трэніровак па бегу і скандынаўскай хадзе. Хапае працяглых пад’ёмаў і спускаў» Лесопарк Зелёный Луг // Foursquare. Згодна з іншымі звесткамі там знаходзіліся руіны трампліна для лыжнікаў. У парку пераважна растуць сосны, але ў раёне скрыжавання вул. Цікоцкага і Карбышава парк уяўляе сабой барозавы гайЛесопарковая зона района Зелёный луг в Минске // Турыстычны сайт vetliva.ru. Падчас забудовы раёна вуліцы Цікоцкага пачалі будаваць праезд на МКАД праз парк, але праект быў спынены і праезд пераўтварыўся ў прасекуБыло — стало: как Зеленый Луг стал действительно зеленым // Оnliner. У 2013—2016 гадах жыхары вуліцы Цікоцкага мелі судовыя разбіральніцтвы з Клубам аматараў бега, які жадаў ажыццявіць забудову у парку. У выніку Клубу было адмоўлена ў будаўнічых работах на тэрыторыі паркаТатьяна Власенко. Жители Зеленого Луга «победили» незаконное строительство 29.09.2016. // Белсат.
Спасылкі
Было — стало: как Зеленый Луг стал действительно зеленым // Оnliner.by Беговой маршрут по лесопарку Зеленый Луг // Сitydog.by Лесопарк Зелёный Луг // Foursquare.com Четыре парка, три озера и одно кладбище. По Минску на велосипеде // КУКУ.ORG
Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Лесапаркі Беларусі