Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Жодзіна. З’яўляецца філіялам БНТУ.
Гісторыя У 1958 годзе Міністэрствам адукацыі БССР пры Беларускім аўтазаводзе быў адкрыты філіял Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума ў г. Жодзіна для забеспячэння вытворчасці кваліфікаванымі спецыялістамі. 23 красавіка 1973 г. загадам № 175 Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на базе філіяла створаны Жодзінскі політэхнічны тэхнікум. У 1975 годзе тэхнікум прыняты ў падпарадкаванне Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР.Гісторыя каледжа
Спецыяльнасці Каледж праводзіць навучанне па наступных спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыіСпецыяльнасці каледжа : Тэхналогія машынабудавання Тэхналагічная падрыхтоўка і наладка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем Мехатроніка Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання Эканоміка і арганізацыя вытворчасці Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль
Выкладчыкі Валерый Іванавіч Стральчонак
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Катэгорыя:Жодзіна Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінскай вобласці Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:1958 год у Беларусі