Якуб Ляхоўскі (, каля 1572, Ляхаў — 6 лістапада 1639, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 мая 1595 г. у Рызе. Суперыёр у Ломжы (1609—1610), сакратар правінцыяла (1610—1612), суперыёр Варшаўскага калегіума (1615—1620). Спаведнік біскупа Анджэя Апалінскага (1623—1624). Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Ломжы (1624—1628) і Полацку (1629—1633). У 1634—1635 гг. — інструктар у Доме ІІІ прабацыі ў Нясвіжы, а ў 1635—1639 гг. — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства ІсусаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума