Якуб Угоскі (Угоўскі) (, каля 1604, Мазовія — 23 ліпеня 1676, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 29 жніўня 1624 года ў Вільні. Суперыёр рэзідэнцыі ў Нясвіжы (1641—1644), пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1644—1646). У 1647—1649 гадах — рэктар Полацкага, а ў 1659—1664 гг. — Пултускага езуіцкіх калегіумаў. З 1652 па 1655 і з 1665 па 1668 год — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса. Прэпозіт (кіраўнік) Дома прафесаў у Вільні (1668—1674)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума