Чукоцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чукоцкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца самым усходнім раёнам Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Лаўрэнція.

Геаграфія Размешчаны на паўночным усходзе акругі (амаль цалкам — на Чукоцкім паўвостраве) і абмываецца водамі Чукоцкага мора на поўначы і Берынгавым пралівам на ўсходзе; там жа праходзіць марская мяжа з ЗША. Адзіны раён Расіі, які мае непасрэдны выхад адразу да двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага. Працягласць берагавой паласы Чукоцкага мора ў межах раёна складае 580 км, Берынгава мора — 370 км.

Чукоцкі муніцыпальны раён на поўдні мяжуе з Правідзенскім раёнам, на захадзе з Іульцінскім раёнам.

Вядомыя асобы Сяргей Аляксандравіч Ціхаміраў (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі, нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі.

Катэгорыя:Раёны Чукоцкай аўтаномнай акругі