Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (, ) — беларуская незалежная моладзевая арганізацыя — пляцоўка для самарэалізацыі і зносін беларускай моладзі. Ліквідавана рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе.

Гісторыя «Грамадзянскі форум» быў створаны ў 1995 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Уладзімірам НавасядамУладзімір Уладзіміравіч Навасяд і зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі 10 верасня 1996 года. Да парламенцкіх выбараў 2000 года «Грамадзянскі форум» з’яўляўся моладзевай фракцыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)На выборы самостоятельно Вечерний Минск N 246 (9055) . Пасля адмовы выконваць рашэнне партыі байкатаваць выбарыИнформационно-аналитический бюллетень Института стран СНГ № 17 от 1.11.2000 АГП парывае стасункі з «Грамадзянскім форумам» і стварае альтэрнатыўную арганізацыю «Моладзь АГП». «Грамадзянскі форум» фактычна робіцца самастойнай арганізацыяйКоалиция ежа и ужа (Портал Беларусь Сегодня, 12.11.2003) . На гэтых выбарах лідар арганізацыі Уладзімір Навасяд абраны ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго «Грамадзянскі форум» сумесна з дэпутацкай групай «Рэспубліка» пачынае лабіяваць законапраекты па змене выбарчага заканадаўства, альтэрнатыўнай вайсковай службе, адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ і т. д. (збор подпісаў у іх падтрымку і інфармацыйныя кампаніі)«Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс (Белорусская деловая газета, 21 марта 2003) , «Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ (TUT.BY, 9 мая 2001) . У ліпені 1999 г. «Грамадзянскі форум» публікуе першы нумар уласнай моладзевай газеты «Моладзевы праспект» Будет новая газета? (Газета «Вечерний Минск», 3 Мая 1999 г.), якая выходзіла 6 гадоў (зачыненая Міністэрствам інфармацыі ў лістападзе 2005 г.Газету «Молодежный проспект» лишили регистрации (Хартыя’97, 18.11.2005)). З 2001 г. у шэрагах членаў «Грамадзянскага форума» афармляецца ініцыятыва стварыць у Беларусі першую ліберальную партыю — Партыю свабоды і прагрэсу (ПСП).

У 2005 годзе Уладзімір Навасяд сыходзіць са сваёй пасады, а старшынёй арганізацыі становіцца Вадзім Ахрэмка. З’езд 28 лістапада 2007 года абірае новага старшыню — члена Цэнтральнай рэвізійнай камісіі «Грамадзянскага форума» Сяргея Варанкевіча.

На з’ездзе 4 лістапада 2012 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стала Ганна Івашкевіч.Аня Іівашкевіч — новы старшыня «Грамадзянскага форума»! (Афіц. сайт «Грамадзянскага форума», 09.11.2012)

У канцы 2012 года з «Грамадзянскага Форума» вылучаецца «БАСС» (руск. «БОСС»; Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання), як новая самастойная арганізацыя.

На з’ездзе 2 лістапада 2014 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стаў Юрый Стукалаў, які пераабіраўся на гэтую пасаду ў 2016 і 2018 гадах.

Падчас кастрычніцкага з’езда ў 2020 года новым старшынёй арганізацыі другі раз за гісторыю была абрана жанчына — лідар Гродзенскай гарадской арганізацыі Маргарыта СавіцкаяВпечатляющие итоги и амбициозные цели: «Гражданский форум» провел Центральный съезд членов организации .

Прававы статус Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (РГМА «Грамадзянскі форум») уяўляе сабой самастойную арганізацыю, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні грамадзян для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльны, культурных і іншых праў. Членам арганізацыі можа стаць грамадзянін ва ўзросце ад 16 да 31 года, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, які падзяляе яе мэты, прызнае праграму і выконвае патрабаванні Статута. Таксама членам арганізацыі з пісьмовага дазволу бацькоў або законных прадстаўнікоў можа стаць непаўнагадовы грамадзянін.

Міжнароднае супрацоўніцтва Арганізацыя з’яўляецца паўнапраўным членам Ліберальнага моладзевага руху Еўропы (LYMEC) LYMEC Extraordinary Congress: towards a political Europe, Гражданский форум добился членства в LYMEC , Міжнароднай федэрацыі ліберальнай моладзі (IFLRY)The list of IFLRY members. Civil Forum (Belarus) , «Еўрапейскай моладзевай сеткі меншасцей» (European Minority Youth Network — EMYN), а таксама EVS (European Volunteers Service). З 2012 г. Грамадзянскі форум актыўна ўдзельнічае ў праграме моладзевых абменаў Erasmus Programme. З 2014 г. удзельнічае ў распрацоўцы моладзевай палітыкі праз праекты Савета ЕўропыИ ещё немного о молодежной работе: Гражданский форум провёл международный семинар для активистов Беларуси и России .

РГМА «Грамадзянскі форум» узнагароджаны аб’яднаннем Еўрапейскіх маладых кансерватараў Кубкам імя М. Тэтчар як лепшая дэмакратычная моладзевая арганізацыя Еўропы ў 1999 годзе C днём нараджэння! Форум! (Навіны Беларусі. Грамадзянскі форум, Партыя свабоды і прагрэсу. 10.09.2006) .

Мерапрыемствы «Грамадзянскі форум» праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Шматлікія мерапрыемствы спецыялізуюцца на навучанні моладзі перадвыбарным тэхналогіямХто на новенькага? (Газета «Звязда», 09.08.2006) . Дзейнасць арганізацыі таксама накіраваная на абарону правоў студэнтаў, напрыклад 27 жніўня 2006 г. «Грамадзянскі форум» атрымаў афіцыйнае папярэджанне за публікацыю ў сваёй газеце «Моладзевы праспект» артыкулы аб дрэнных умовах у студэнцкіх інтэрнатахБеларусь: Справаздача аб правах чалавека за 2000 год (Мінск, Беларусь. Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі, 26.02.2001 г. , протестуют открытками (Газета «Комсомольская правда в Белоруссии», 08.06.2007 , а падчас абмеркавання законапраекта аб пазбаўленні студэнтаў некаторых сацыяльных гарантый «Грамадзянскі форум» звярнуўся да студэнтаў Беларусі і правёў акцыю «Дапамажы дэпутату падлічыць» Зварот і студэнтаў Беларусі (Навіны Беларусі, Грамадзянскі форум, Партыя свабоды і прагрэсу, 15 мая 2007 . Штогод арганізацыя і яе рэгіянальныя структуры праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Магдэбургскаму праву. Сярод іх конкурсы складанняў сярод школьнікаў«Ну, за… Магдебургское право!» — Вечерний Могилёв — Маніторынг беларускай прэсы — ngo.by, 23.01.2004 , оксфардскія дэбаты«Гражданский форум» победил на дебатах в Могилеве (Неофициальный блог членов Республиканской общественной молодежной организации «Гражданский форум» и ее сторонников, 24.01.09) , распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаўЗадержанные в Могилеве активисты отпущены (Неофициальный блог членов Республиканской общественной молодежной организации «Гражданский форум» и ее сторонников, 27.01.09) . З моманту свайго стварэння ў 1996 г. арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніяхАднаму — мандат, другому — аўтамат (Белорусские новости) , У другім туры мясцовых выбараў у Магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003)  — Член «Грамадзянскага форуму» Андрэй Цімафееў стаў дэпутатам Горацкага райсавета. +Вынікі ўдзелу «Грамадзянскага форуму» ў выбарчых кампаніях у БеларусіВыбарчая кампаніяКолькасць намінаваных кандыдатаўКолькасць абраных кандыдатаўНайлепшыя вынікіМясцовыя выбары 1999 г.10Няма дадзеныхПарламенцкія выбары 2000 г.11Уладзімір Навасяд абраны дэпутатам па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Прэзідэнцкія выбары 2001 г. - - -Мясцовыя выбары 2003 г.151А. Цімафееў абраны дэпутатам Горацкага раённага Савета дэпутатаўУ другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Парламенцкія выбары 2004 г.40Няма дадзеныхПрэзідэнцкія выбары 2006 г. - (падтрымка Аляксандра Мілінкевіча) - -Мясцовыя выбары 2007 г.17 (разам з Партыяй свабоды і прагрэсу)0Няма дадзеныхПарламенцкія выбары 2008 г.6 (разам з Партыяй свабоды і прагрэсу)0У. Навасяд — 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %) С. Еўдакімовіч — 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Мясцовыя выбары 2010 г.21 (разам з Партыяй свабоды і прагрэсу)0Няма дадзеныхПрэзідэнцкія выбары 2010 г. - (падтрымка незалежных кандыдатаў М. Статкевіча, А. Міхалевіча, Дз. Вуса, сабрана 35 000 подпісаў) - -Парламенцкія выбары 2012 г.20У. Навасяд — 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Мясцовыя выбары 2014 г.20Ю. Стукалаў — 3-е месца, 590 галасоў (12,17 %)СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Прэзідэнцкія выбары 2015 г. - - -Парламенцкія выбары 2016 г.30Ю. Стукалаў — 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года У. Навасяд — 4-е месца, 3624 галасы (9,2 %)СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Мясцовыя выбары 2018 г.30Ю. Стукалаў — 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %) А. Лазараў — 3-е месца, 447 галасоў (8 %)Сообщение об итогах выборов в Могилевский местный совет депутатов Парламенцкія выбары 2019 г.10А. Ірхо — 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)Сведения о результатах голосования по Могилевской области на парламентских выборах в Республике Беларусь 2019 г. Прэзідэнцкія выбары 2020 г. - (падтрымка альтэрнатыўных дэмакратычных кандыдатаў С. Ціханоўскай, В. Бабарыкі, В. Цапкалы) - - У 2020 годзе арганізацыя заняла актыўную пазіцыю ў Прэзідэнцкіх выбарах ў Беларусі (2020). «Грамадзянскі форум» сабраў больш за 11 000 подпісаў пад зваротам супраць праўладнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» ў адказ на яе абражлівую публікацыю на старонцы Facebook у дачыненні да беларусаў, што падтрымлівалі альтэрнатыўных кандыдатаў у ПрэзідэнтыМининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня» // Hrodna.life. На выбарах «Грамадзянскі форум» арганізаваў буйную кампанію незалежнага назірання, якая ахапіла 40 выбарчых устаноў. Падчас гэтай кампаніі зафіксаваны шматлікія парушэнні, апублікаваныя ў справаздачы арганізацыіЧерная книга белорусских выборов. Итоги кампании наблюдения от «Гражданского форума» . У адказ на шматлікія рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў «Грамадзянскі форум» падрыхтаваў калектыўны зварот моладзевых арганізацый да акадэмічнай супольнасці Беларусі і свету, які падпісалі найбуйнейшыя незалежныя моладзевыя арганізацыі краіны — Маладыя дэмакраты, Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада, Маладыя хрысціянскія дэмакраты, Актыўным быць файна — АБФ, Добрая воля, ДзедзічAUDEMUS LIBERE. Осмелься быть свободным .

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт членаў РГМА «Грамадзянскі форум» Афіцыйная старонка арганізацыі на Facebook

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі