Андрэй Вырвіч (; 21 лістапада 1636, Аршанскі павет — 14 красавіка 1698, Гродна) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 снежня 1653 г. у Вільні. Вывучаў філасофію ў Рыме (1656—1658). Выкладаў паэтыку ў Крожах (1661—1662), філасофію ў Вільні (1669—1672). Прэфект школ і прапаведнік у Навагрудку (1672—1673, 1676—1677), Вільні (1673—1674, 1678—1679) і Варшаве (1674—1676). Прафесар тэалогіі ў Варшаве (1679—1680) і Вільні (1680—1683). Рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1683—1688), рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі (1688—1691)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума