Піралюзі́т — мінерал падкласа простых аксідаў, дыаксід марганцу (IV), MnO.

Уласцівасці Крышталізуецца ў ортаганальнай сінгоніі. Добра сфарміраваўшыяся крышталі сустракаюцца рэдка. Утварае агрэгаты, зямлістыя масы. Цвёрдасць 2—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,7—5,08 г/см³. Крохкі. Валодае паўправадніковымі і п’езаэлектрычнымі ўласцівасцямі. Раствараецца ў салянай кіслае.

Радовішчы Буйныя радовішчы маюцца ў Бразіліі, Грузіі, Індыі, ПАРПиролюзит // Кристаллов.net. Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей. Сустракаецца ў асацыяцыі з браўнітам, гаўсманітам, гематытам, гётытам, галандытам, манганітам, кальцытам, раданітам, радахразітам, сідэрытам і інш.

Выкарыстанне Піралюзіт з’яўляецца сыравінай на марганец. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці перманганата калію, солі марганцу, шкла, керамікі, гальванічных элементаў, у лакафарбавай вытворчасці і інш.

Літаратура Пиролюзи́т // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. — С. 379.

Спасылкі Пиролюзит // Кристаллов.net. Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей Пиролюзит // КаталогМинералов. Ru Pyrolusite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy Pyrolusite Mineral Data // Mineralogy Database

Катэгорыя:Мінералы марганцу Катэгорыя:Вокіслы (мінералы)