Аляксандр Шукевіч (; 29 верасня 1715, Беларусь — 19 красавіка 1771, Мінск) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 17 жніўня 1732 г. у Вільні. Прафесар філасофіі і этыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1749—1752). Пракуратар па спрэчных справах Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1753—1757). Прафесар кананічнага права ў Віленскай акадэміі (1757—1758). Узначальваў калегіумы ў Полацку (1760—1766)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996. (Л. Гжэбень таксама падае звесткі пра тое, што ў 1763—1766 гг. А. Шукевіч быў рэктарам у ПінскуGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.), Варшаве (1766—1769) і Мінску (1770—1771)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума