Асне́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Аснежыцы.
Утвораны 3 чэрвеня 1957 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці шляхам аб’яднання Пасяніцкага і Пінкавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Аснежыцы, у склад Гарадзішчанскага сельсавета перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў. 5 сакавіка 1981 года вёска Аснежыца перайменавана ў Аснежыцы. 24 верасня 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Пінкавіцкі сельсаветРешение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 88 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района.
29 снежня 2010 года пасёлак Дружны ўвайшоў у склад вёскі АснежыцыРешение Пинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2010 г. № 05-10 Об упразднении сельского населенного пункта Дружный.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5963 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 6479 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1957 годзе