Дом Шадхана — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па адрасе Музычны завулак, 1, на рагу з вуліцай Герцэна. Складае адзіны комплекс з дамамі № 2 і № 2а вуліцай Герцэна.
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. ўладальнікам сучаснага дома № 2 быў тытулярны саветнік Уладзіслаў Арцімовіч. У 1864 годзе Арцімовічы прадалі ўсю сваю нерухомую маёмасць разам з зямельным пляцам купцу Зельману Лур’е, які валодаў гэтым пляцам з забудовай да канца XIX стагоддзя.
З 1922 па 1935 гады ў доме № 2 жыў сцэнограф, народны мастак Беларусі Аскар Пятровіч Марыкс.
У пачатку XX стагоддзя ўладальнікам гэтых будынкаў стаў купец 2-й гільдыі Міхель Шадхан.
Адначасова купец Шадхан набыў і суседні невялікі пляц з усімі пабудовамі, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя належаў дваранцы Адэлаідзе Шаблоўскай. Яна мела невялікі аднапавярховы драўляны дом, які выходзіў на вуліцу Бернардзінскую.
Такім чынам, Шадхан аб’яднаў два вялікіх зямельных пляца, планіровачная структура якіх сфарміравалася яшчэ ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў.
У новым 3-х павярховым будынку з боку Малой Манастырскай вуліцы было змешчана 3-е Мінскае гарадское жаночае 4-х класнае вучылішча. Астатнія будынкі выкарыстоўваліся пад жыллё. Акрамя таго, у іншых будынках Шадхана знаходзіліся бакалейная лаўка, пральня, сталярныя майстэрні, склад гатовай мэблі, якая была выраблена на продаж.
Літаратура
Спасылкі
ЗАБУДОВА КВАРТАЛА ВУЛІЦЫ ГЕРЦЭНА І МУЗЫЧНАГА ЗАВУЛКА
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Герцэна (Мінск) Катэгорыя:Верхні горад (Мінск) Катэгорыя:Музычны завулак (Мінск)