Віленскі метрапалітэн () — праект па стварэнні метрапалітэна ў Вільні. Першы і адзіны метрапалітэн, які планавалася пабудаваць у Літве.
Першапачатковы тэрмін увядзення ў эксплуатацыю — 2020 год. Прапаноўвалася зрабіць метро з трох ліній. Мэта праекта — стварэнне практычнага, незабруджвальнага і таннага грамадскага транспарту, які вырашыць праблемы затораў у горадзе і дазволіць лёгка і хутка дабрацца ў любое месца горада. Паводле папярэдніх ацэнак будаўніцтва прыкладна каштавала 3 млрд. літаў.
14 красавіка 2021 года Урад Літоўскай Рэспублікі пагадзіўся з вывадам Міністэрства транспарту і сувязі Літвы, што праект метрапалітэна не з’яўляецца прыярытэтным для дзяржавыNuspręsta: metro Vilniuje nebus.
Сайт праекта з пачатку 2022 года не працуе, а самі ўлады горада маўчаць пра гэты праект.
Спасылкі
Афіцыйны сайт праекта
Катэгорыя:Транспарт Вільні