Сноўск (; у 1935—2016 гадах — Шчорс) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Сноўскага раёна. Размешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад Чарнігава.

Гісторыя Вырас на месцы хутара селяніна Каржа пасля будаўніцтва ў 1878 годзе чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач (частка Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучала цэнтр Украіны з Санкт-Пецярбургам). Першая назва — Каржоўка, з канца XIX стагоддзя — Сноўск (па назве ракі Сноў).

У 1924 годзе Сноўск атрымаў статус горада, 21 мая 1935 года быў перайменаваны ў Шчорс (у гонар ураджэнца горада Мікалая Аляксандравіча Шчорса). У 1941—1943 гадах горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская (1926—1991) — пісьменніца. Ісай (Іегошуа) Мендэлевіч Пульнер (1900—1942) — савецкі этнограф і бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР. Эліяху Эйлат — ізраільскі дзяржаўны дзеяч

Насельніцтва Насельніцтва 1989 2001 2025 13 529 12 315 10 468

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Сноўскага раёна