Курасо́ўшчына — жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска ў Кастрычніцкім раёне горада паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыца і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. З паўночнага-захада мяжуе з жылым раёнам Брылевічы, а з поўдня — з прамзонай. Кампазіцыйны цэнтр раёна — плошча Казінца, створаная на перакрыжаванні вуліц Казінца і Каржанеўскага. Тры кварталы займаюць мікрараёны, чацвёрты — карпусы навукова-вытворчага аб'яднання «Інтэграл».

Асноўныя вуліцы

Казінца Каржанеўскага Кіжаватава Ландэра

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае 29-я гарадская паліклініка і 11-я гарадская клінічная бальніца. У жылым раёне размешчаны 5 устаноў сярэдняй адукацыі і Мінскі дзяржаўны каледж электронікі. У жылым раёне знаходзіцца бібліятэка ім. І. С. Лупіновіча і гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна». Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Курасоўшчынскі» і універсамам «Каржанеўскі». Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Курасоўшчына. Побач з раёнам знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Курасоўшчына. На скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага плануецца ўзвесці станцыю метро «Слуцкі Гасцінец» і новае метрадэпо, якое будзе абслугоўваць трэцюю лінію мінскага метрапалітэна.

{| class="wikitable" cellpadding="0" cellspacing="0" style="text-align:center; font-size:90%;" !colspan=3 style="background:#FA8072;"|Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП "Мінсктранс" . |- ! style="width:10%; background:#b9d3ee;" | Нумар маршрута: ! style="width:10%; background:#b9d3ee;" | Назва маршрута: ! style="width:10%; background:#b9d3ee;" | Заўвагі: |- ! style="width:10%; background:#bcd2ee;" colspan="3" | Аўтобусныя маршруты: |- | style="background:#b9d3ee;" | 7 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Курасоўшчына — Калядзічы | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 7а | style="background:#b9d3ee;" | д/с Курасоўшчына — ч. ст. Калядзічы — Калядзічы | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 28 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Сярова — Масюкоўшчына | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 30а | style="background:#b9d3ee;" | Мінскрыбпрам — Красны Бор | style="background:#b9d3ee;" | Панядзелак — пятніца |- | style="background:#b9d3ee;" | 30с | style="background:#b9d3ee;" | Каржанеўскага — Красны Бор | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 40 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Кунцаўшчына — Ландэра | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 45 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Дружная — Мінскрыбпрам | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 47с | style="background:#b9d3ee;" | Вакзал — Філіял БДУ | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 48 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Чыжоўка — Ландэра | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 53 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Дружная — Ландэра | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 82с | style="background:#b9d3ee;" | д/с Серабранка — Каржанеўскага | style="background:#b9d3ee;" | Панядзелак — пятніца |- | style="background:#b9d3ee;" | 88с | style="background:#b9d3ee;" | д/с Ангарская-4 — Ландэра | style="background:#b9d3ee;" | Панядзелак — пятніца |- | style="background:#b9d3ee;" | 97 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Сярова — Малінаўка-8 | style="background:#b9d3ee;" | Панядзелак — пятніца |- | style="background:#b9d3ee;" | 104 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Малінаўка-4 — Сеніца | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 107 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 114с | style="background:#b9d3ee;" | д/с Чыжоўка — Аўтарынак | style="background:#b9d3ee;" | Акрамя панядзелка |- | style="background:#b9d3ee;" | 134с | style="background:#b9d3ee;" | д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 144с | style="background:#b9d3ee;" | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | style="background:#b9d3ee;" | Панядзелак — пятніца |- | style="background:#b9d3ee;" | 148с | style="background:#b9d3ee;" | д/с Шабаны — Ландэра | style="background:#b9d3ee;" | Субота, нядзеля |- | style="background:#b9d3ee;" | 176э | style="background:#b9d3ee;" | д/с Сярова — д/с Шабаны | style="background:#b9d3ee;" | |- ! style="width:10%; background:#bcd2ee;" colspan="3" | Тралейбусныя маршруты: |- | style="background:#b9d3ee;" | 19 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Курасоўшчына — ст.м. Аўтазаводская | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 27 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Курасоўшчына — д/с Дружная | style="background:#b9d3ee;" | |- | style="background:#b9d3ee;" | 51 | style="background:#b9d3ee;" | д/с Курасоўшчына — д/с Дружная | style="background:#b9d3ee;" | |- ! style="width:10%; background:#bcd2ee;" colspan="3" | Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына

Гісторыя

У актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гг. у ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтку Лошыца. Двор Кураша называлі Курашаўшчызнай''', з часам двор стаў фальваркам, а потым — вёскай. У XIX ст. вёска звалася ўжо Курасоўшчынай, на пачатку XX ст. у ёй жыло каля 50 чалавек. У XIX — пачатку XX ст. ваколіцы Курасоўшчыны былі адным з улюблёных месцаў дачнага адпачынку мінчукоў.

У 1956 годзе Курасоўшчына ўключана ў межы горада, а ў 1967 годзе пачалося будаўніцтва жылога раёна.

Славутасці

Адной з выдатных мясцін мікрараёна з'яўляецца помнік архітэктуры XIX стагоддзя — маёнтак «Белая дача» (сучасны адрас — вул. Казінца, 76). Маёнтак, як і сам парк, з'яўляюцца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму. Парк і маёнтак былі пабудаваны ў канцы XIX ст. Будынак размешчаны на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу.

Крыніцы

Спасылкі «Белая дача» ў Юркавым куточку Районы, кварталы: история минской Курасовщины

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)