Ры́савы хрысціяні́н — тэрмін, які выкарыстоўваецца, як правіла, зняважліва, каб апісаць чалавека, які афіцыйна дэкларуе сваю прыналежнасць да хрысціянства, але робіць гэта па прычыне матэрыяльнай дапамогі царквы, напрыклад рысам, а не рэлігійных перакананняўRice Christians // E. Cobham Brewer 1810—1897. Dictionary of Phrase and Fable.

Тэрмін паходзіць з азіяцкіх краін, такіх як Індыя, Кітай і Японія, дзе мясцовыя жыхары нярэдка прымалі хрысціянства ў адказ на матэрыяльную дапамогу царквы. Адзін з самых ранніх прыкладаў апісання гэтага паняцця ў англійскай мове з’явіўся у 1689 годзе ў працах Уільяма Дампіра, які пісаў пра дзейнасць французскіх святароў ператварыць людзей у Танкіне: «дары рысу былі прывялі больш людзей, чым іх пропаведзі»Diana & Michael Preston (2004). A Pirate of Exquisite Mind. Walker & Company. ISBN 042520037X.Chapter XV.

Уласна тэрмін «рысавыя хрысціяне» з’яўляецца ў кнізе Харпер Лі «Забіць перасмешніка», у раздзеле 13. Гэта кніга упершыню пабачыла свет у 1960 годзе. Пасля гэтага тэрмін актыўна ўвайшоў у лексікон, як хрысціянскіх місіянераў, так і крытыкаў хрысціянства.

Рысавыя хрысціяне нярэдка спынялі свае сувязі з царквой, калі пераставалі атрымоўваць дапамогу ад яе ці падчас пераследванняў царквы. Так адбылося з многімі хрысціянамі ў КНР пасля таго, як матэрыковы Кітай трапіў пад кантроль камуністаў«Rice Christians» Are No Christians // The Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom—1960, р. 643—644. Гл. таксама Галіны хрысціянства

Спасылкі Rice Christians // E. Cobham Brewer 1810—1897. Dictionary of Phrase and Fable Baptists Tired of Being Swindled by Rice Christians (архіў з christianaggression.org, 2005 г.) Social Ministry—How It Affects People // The Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom—1987 (версія на рускай мове: Социальное Евангелие — как воздействует оно на людей)

Катэгорыя:Хрысціянства ў Азіі