Верхнеанга́рская катлаві́на () — упадзіна ў Прыбайкаллі, на тэрыторыі Бураціі (Расія), паміж Верхнеангарскім і Паўночна-Муйскім хрыбтамі.

Даўжыня катлавіны больш за 100 км. Шырыня 40 км. Вышыні да 800 м. Дно катлавіны пляскатае і забалочанае. Працякае рака Верхняя Ангара з прытокамі, маецца вялікая колькасць азёраў. Пераважае лугавая расліннасць, лістоўнічныя, хвойныя і бярозавыя лясы. Раён вечнай мерзлаты і значнай сейсмічнай актыўнасці.

Верхнеангарскую катлавіну перасякае траса Байкала-Амурскай магістралі.

Літаратура Верхнеангарская котловина // Верхнеангарская котловина // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Верхнеангарская котловина // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Верхнеангарская котловина // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth

Катэгорыя:Геаграфія Бураціі Катэгорыя:Катлавіны