Ла́клан () — рака ў паўднёва-ўсходняй частцы Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Марамбіджы (басейн ракі Мурэй).
Даўжыня ракі каля 1500Lachlan River // Encyclopaedia Britannica км (1339Река Лаклан // Австралия. Путеводитель по Австралии. км). Плошча вадазбору каля 85 000 (84 690) км². Сярэдні расход вады 42 м³/с. Рака бярэ пачатак на заходніх схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта, за 13 км ад горада Ганінг. Ніжняе цячэнне па раўніннай мясцовасці. Упадае ў раку Марамбіджы за 210 км ад яе вусця.
Рака перасыхае ў засушлівы перыяд. Сцёк зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ў перыяд летніх дажджоў.
Упершыню даследаваная ў 1815 годзе Д. Эвансам (Sir (George) De Lacy Evans) і названая ў гонар пятага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса Лаклана Макуоры (Lachlan Macquarie).
Літаратура Лаклан // — С. 108.
Спасылкі Lachlan River // NSW Water Quality and River Flow Objectives Lachlan River // Encyclopaedia Britannica Река Лаклан // Австралия. Путеводитель по Австралии. Лаклан // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Рэкі Новага Паўднёвага Уэльса Катэгорыя:Басейн Мурэя Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей