Пятровічы — вёска ў Расіі, на левым беразе ракі Чорная Немка. Уваходзіць у склад Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2007 год — 265 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Шумячаў.
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Пятровічы датуецца 1450 годам сярод зямельных наданняў вялікага князя Казіміра. Пад 1710 годам Пятровічы ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка Мсціслаўскага ваяводства, уладанне Валовічаў. У 1719 годзе з мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 190 злотых.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пятровічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1783—1785 гадах у мястэчку было 60 двароў. Пятровічы мелі квартальную забудову, аснову якой складаў Рынак царквой Святых Апосталаў Пятра і ПаўлаМяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 2008. № 23..
На 1887 год у Пятровічах было 132 дамы (63 хрысціянскія і 69 іўдэйскіх), дзейнічалі царква і малітоўны дом, працавалі гарбарня, вадзяны млын і фолюш.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пятровічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пятровічы не вярнулі БССР.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1783—1785 гады — 288 чал. XIX стагоддзе: 1880 год — 1035 чал. (499 муж. і 536 жан.), з іх 329 праваслаўных, 1 каталік і 705 іўдэяўKrzywicki J. Pietrowicze // S. 116. XX стагоддзе: 1998 год — 215 чал.Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. XXI стагоддзе: 2007 год — 265 чал.
Славутасці Гістарычныя У Пятровічах захаваўся старажытны курган і рэшткі сядзібнага парку.
Страчаная спадчына Касцёл Сядзіба Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
Вядомыя асобы Айзэк Азімаў (1920—1992) — амерыканскі біяхімік і пісьменнік навуковай фантастыкі Любоў Іванаўна Фіглоўская (1908—1979) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1957), прафесар (1960).
Літаратура
Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства