Валенцій Кёльнскі (Кальнензіс, з Кёльна) (, ; каля 1580, Мазовія — 11 лютага 1634, ОршаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі святар і педагог.

Скончыў курс рыторыкі ў Віленскай акадэміі. 9 лютага 1600 г. уступіў у Рызе ў Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце удасканальваў педагагічную падрыхтоўку ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам прафесара Ежы Блаўгута. Год вывучаў паэтыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1604 па 1607 гг. праходзіў курс філасофіі ў Пултуску, а потым — скарочаны двухгадовы курс тэалогіі, пасля чаго быў высвечаны на ксяндзаKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 48..

Валенцій Кёльнскі, выдатны знаўца грэчаскай мовы і выбітны педагог, ніколі не выкладаў філасофію ці тэалогію і не займаў адміністрацыйных пасад у Таварыстве Ісуса, засяродзіўшыся на выкладанні ў класе рыторыкі. Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у Полацку (1613—1614, 1617—1633) і Рызе (1614—1617). Прэфект школ у Оршы (1633—1634).

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума