Гарнаста́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарнастаевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Міхайлаўскі сельсавет у складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Міхайлы. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крапіўніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Малыя Баброўнікі, Верабейкі, Вілейшы, Даўнары і Скраблы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 25 снежня 1962 года ў склад Ваўкавыскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані)Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР . У 1964 годзе ў склад Вердаміцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Малыя Баброўнікі, Верабейкі, Вілейшы, Даўнары і Скраблы)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 18 верасня 1967 года перайменаваны ў Гарнастаевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарнастаевічы. 14 лютага 1977 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Поразаўскага пассаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Брыкі, Валіскаўшчына, Гарнастаевічы, Геруцева, Грушчаны, Грынявічы, Дзямідавічы, Загаране, Кабузі, Кавалі, Карэвічы, Крывулічы, Кусянцы, Міхайлы, Палуянкі, Пушчыкі, Ракаўшчына, Сідаркі і Талачманы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Поразаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе