Васіль Васілевіч Задняпраны () — беларускі палітык.
Біяграфія Нарадзіўся 9 кастрычніка 1954 года ў пасёлку Мартынаўскі Мікалаеўскай вобласці Украінскай ССР.
У 1972—1976 гг. — вучоба ў Чалябінскім ваенным авіяцыйным інстытуце штурманаў.
У 1976—1993 гг. — ваенная служба на лётных пасадах УС СССР. У 1984 годзе скончыў акадэмічныя курсы палітработнікаў ВПС у Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. У 1984 годзе ў складзе змяшанай авіяцыйнай групоўкі прымаў удзел у баявых дзеяннях у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан супраць маджахедаў.
У 1991 годзе скончыў з адзнакай Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна і атрымаў прызначэнне ў выпрабавальны інстытут ВПС СССР. У 1993 годзе сышоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.
1993—2001 гг. — дырэктар вытворчага прадпрыемства «Гармонія» (аўтаперавозкі), 2001—2005 гг. — дырэктар замежнага прадпрыемства «Дакмар» (кандытарская фабрыка).
З 2005 года — старшыня палітычнага выканаўчага камітэта Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
26 сакавіка 2006 года на V з’ездзе РППС абраны старшынёй партыі.
З 17 студзеня 2008 года па 2009 — старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі навучальных устаноў па падрыхтоўцы кіроўцаў транспартных сродкаў.
З 2009 года — член кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2010 года — сустаршыня Форуму сацыялістаў краін СНД.
10 верасня 2020 года падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Беларусі, у разрэз у ідэйнымі ўстаноўкамі партыі, падтрымаў ініцыятыву аб неабходнасці правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
22 кастрычніка 2020 года ў Мінску на круглым стале «Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі: новыя магчымасці развіцця краіны» ён раскрытыкаваў тое, што на сустрэчы для абмеркавання змен у Канстытуцыю чыноўнікі часцяком запрашаюць толькі прадстаўнікоў лаяльных грамадзянскіх структур і супольнасцяў, а меркаванне апанентаў на іх не чувацьЛидер провластной РПТС призвал не игнорировать мнение протестующих : Паводле слоў Задняпранага, самае простае, што можна зрабіць у святле праблем, створаных унутры краіны, — «валіць усё на тое, што дзесьці звонку хтосьці ва ўсім вінаваты, страшыць суседнімі рэспублікамі». Ён выказаў перакананасць, што сітуацыя, у якой апынулася Беларусь, стала магчымай з прычыны «праблем, накопленых не за сёння».
12 снежня 2020 года на пазачарговым XIII з’ездзе РППС Задняпраны выключаны з членаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці за дзеянні, накіраваныя на падрыў аўтарытэту партыіЗаднепряный исключен из членов Республиканской партии труда и справедливости.
Сям’я Жанаты з Аленай Басенка. Мае двух сыноў Максіма і Арцёма, дзвюх унучак і ўнука.
Спасылкі Афіцыйны акаўнт В. Задняпранага ў Twitter
Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя