Со́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны 2 (да 2013 г. пасёлак Сосны).
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Загальскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Загалле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года перададзены ў склад Любанскага раёна Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 1 красавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сосны, а сельсавет перайменаваны ў СоснаўскіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1964 годзе ў склад Малагарадзяціцкага сельсавета перададзены пасёлак ЗыслаўРашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2164 чалавекі, з іх 96,7 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1548 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе