Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470—1521) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510). Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Літвы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць. Быў старостам бельскім. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгінюРудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — .
Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 года, Клецкай бітве 1506 года з татарамі.
У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж года стаў ваяводам троцкім, з 1510 года — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на з’ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбертам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529).
У 1518 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці: Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генеральны жамойцкі Мікалай (каля 1492—1529/1530), біскуп жамойцкі Станіслаў (пам. 1531) Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесніка гарадзенскага і ваўкавыскага Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага
Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 года. Спачыў у Віленскай кафедрыBłaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470—1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319..
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Мікалай Радзівіл Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты бельскія