Сня́дзінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Снядзін.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Снядзінь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Снядзін. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галубіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Белін, Мардзвін, Снядзін, Судзібар і Таргашын.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе