Антоній Бышкоўскі (, ; 16 чэрвеня 1743Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Alba-Russia ex anno 1784 – in annum 1785. – 6 лютага 1809, ОршаCatalogus sociorum et officiorum Societatis Jesu in Imperio Rossiaco. Ex Anno 1809, in Annum 1810. Polociae, Typis Academicis Societatis Jesu. ) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1760 г. Выкладаў у Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1774–1775), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777)Catalogs SJ 1774-1829. Russiae. . У 1782–1803 гг. быў звязаны з Аршанскім езуіцкім калегіумам, у тым ліку працаваў на падпарадкаванай калегіуму місіянерскай пляцоўцы ў маёнтку Пагост (Дзісенскі павет)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. 15 жніўня 1783 г. даў манаскія абяцанні. У 1803–1807 гг. – у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. У 1807 г. вярнуўся ў Оршу. Яго апошняя пасада – інструктар ІІІ прабацыі (1808–1809).

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума