Ян Баркоўскі (, ; 18 мая 1727, Плоцкае ваяводства — 31 ліпеня 1785, Полацк) — езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 23 кастрычніка 1742 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі і гісторыі (1759—1760) і філасофіі (1762—1764) у Нясвіжы, прэфект школы ў Мінску (1764—1765), прафесар філасофіі ў Варшаве (1767—1768), прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права ў Пінску (1771—1772) і Полацку (1772—1773)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1782 г. аднавіў курсы філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме, прыпыненыя пасля скасавання Папа Кліментам XIV Таварыства Ісуса (1773)Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 140..
Літаратура Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума