Хаці́слаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Хаціслаў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маларыцкага сельсавета з вёскамі Замшаны і ТалочнаРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 2196 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 80,7 % — беларусы, 17,0 % — украінцы, 1,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 2389 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Хотиславский сельский Совет: история, события, люди : Информационный альбом. — Малорита, 2017. — 38 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе