Высо́каўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Высокае.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Высокае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шапкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Абухава, Барсукі, Селякта, пасёлак чыгуначнай станцыі Хлусава і дзіцячы дом Хлусава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Брухава, Верацея, Каралінава, Краснабель, Рудня і Халмы)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Брухава, Верацея, Краснабель, Рудня і Халмы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. У 1972 годзе ў склад Межаўскага сельсавета пералічаны 3 населеныя пункты (вёскі Абухава, Барсукі і Селякта)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Высокаўскага сельсавета 14 населеных пунктаў. 24 жніўня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Высокае ў пасёлак Высокае, вёскі Высокае, Карабішчы, Рагозіна і Селішча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Высокае, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Селішча, Халмы), са складу Андрэеўшчынскага сельсавета — вёска ЛюдкаўшчынаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Межаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абухава, Барсукі, Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына і Селякта)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923). 8 красавіка 2004 года ў склад Межаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Івашкава і Калатоўкі), у склад Арэхаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна і Халмы)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі).

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2305 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,1 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2423 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Арэхаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе