Кірстен Німвэй (нар. 23 сакавіка 1990 года) — пісьменніца, ілюстратар і мастачка з Філіпін.About Kirsten (англ.). Kirsten Nimwey. Проверено 30 ноября 2018.Kirsten Nimwey (англ.). Smashwords. Проверено 30 ноября 2018.
Біяграфія Нарадзілася 23 сакавіка 1990 года ў Маніле ў сям’і філіпінцаў.Kirsten Nimwey. amazon.com.
Як пісьменніца працуе ў жанры фэнтэзі. З’яўляецца пераможніцай конкурсу раманістаў NaNoWriMo 2014 і 2015 гадоў. Яе першы раман «The Explorers» быў выдадзены ў 2013 годзе на тагальскай мове, а 23 снежня 2014 года і ў англійскай версіі. Праз год убачыў свет другі том прыгод у аўтарскім анімэ сусвеце «The Explorers» з падзагалоўкам «King Maximillian». Апошнія яе выдадзеныя кнігі («Silent Shadows», «Bullet With A Name») адносяцца да паджанру цёмнага фэнтэзі. У цяперашні час ідзе напісанне новай часткі «The Explorers» з падзагалоўкам «Armageddon».
Як мастачка і ілюстратар у дадатак да малявання персанажаў сваіх кніг з 2015 года прымае ўдзел у аздабленні старонак выпускаў бібліі-размалёўкі «Mr. Mac Bible».
Выдадзеныя кнігі The Explorers (Tagalog Edition) (Том 1) (2014) The Explorers (English Edition) (Том 1) (2014) The Explorers: King Maximillian (Tagalog Edition) (Том 2) (2015) Silent Shadows (Tagalog Edition) (2016) Bullet With A Name (Tagalog Edition) (2018)
Рознае Вольны час бавіць агучваннем анімэ. Старэйшая сястра Харкін Дэксімірэ.
Спасылкі
Афіцыйны сайт пісьменніцы і ілюстратара Старонка на Deviantart Старонка на Facebook Старонка ў Twitter
Катэгорыя:Навелісты Катэгорыя:Пісьменнікі Філіпінаў Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Філіпінаў Катэгорыя:Жанчыны-мастакі