Бенеціцы () — колішняя вёска, цяпер у межах горада Светла-над-Сазавай края Высачына ў Чэхіі.

Згадваецца ў 1375 годзе як Beneczicze, у 1787 годзе — Benetitz. У вёсцы раней быў шкляны завод, які цяпер не працуе, і назвы некаторых месцаў вёскі паходзяць ад частак гэтага завода — Na sušírnách (на сушыльні), Sklárenský rybník (Шкляная сажалка). У Бенеціцах ёсць дом адпачынку (былы піянерскі лагер для піянераў Венгрыі, Польшчы і ГДР). Таксама з Бенеціцаў можна ўбачыць замак Ліпніцы-над-Сазавай.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі www.benetice.eu — Старонка вёскі Бенеціцы Старонка пра Бенеціцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Чэхіі