Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка (, сяло Тоўста, Білапільскі раён, Сумская вобласць, УССР — ) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія У 1956 годзе скончыў Харкаўскае тэхнічнае вучылішча №1, у 1962 годзе — Харкаўскі політэхнічны інстытут імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты».

Працаваў старэйшым інжынерам на Мінскім заводзе «Радыёдэталь», кіраўніком аддзела МКТЭІ аўтапрама, дырэктарам Мінскага вопытна-механічнага завода Мінбыта БССР, затым начальнікам тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

З 1988 года — старшыня праўлення ТАА СП «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»Мужчина, создавший белорусскую косметику.

У ТОП 200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі 2018 года, падрыхтаваны інтэрнэт-парталам «Ежедневник», заняў 65 месца .

Утрымліваў футбольную каманду «Беліта-Вітэкс».

Памёр 16 студзеня 2021 года ад каранавіруснай інфекцыіАд каранавірусу памёр генэральны дырэктар «Вітэкс» і заснавальнік «Беліты»Умер основатель «Белиты» Виктор Терещенко .

Актывы Валодае ТАА СП «Беліта», ЗАТ «Вітэкс», Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-З (Расія), Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-Валгавят (Расія), Euro B&V (Латвія), займаецца вытворчасцю і дыстрыбуцыяй касметыкі ў Беларусі, СНД і Цэнтральнай Еўропе. Валодае магазінамі Свет касметыкі Беліта-Вітэкс у Беларусі, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане, Латвіі, салонамі прыгажосці Беліта-Вітэкс у Беларусі, сельскагаспадарчым філіялам ва Уздзенскім раёне.

Узнагароды Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны савецкім медалём «За доблесную працу», медалём «Ветэран працы», залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай ВС БССР, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ (2007)Генеральный директор ЗАО «Витэкс» Виктор ТЕРЕЩЕНКО: «Мы рискнули», Ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Як член БСПН імя Куняўскага за арыгінальнае ўключэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў прамысловую ўзнагароджаны Дыпломам Бізнес-саюза.

Сям’я Жанаты. Мае дачку Ірыну Цярэшчанка, якая ў шлюбе з бізнэсменам Артурам Фенюком нарадзіла дачку. Ірына стварыла сетку салонаў прыгажосці пад назвай «Ітэйра», займаючыся адначасна дыстрыбуцыяй імпартнай касметыкіХто суправаджае Мацюшэўскага, Чыжа ды іншых чыноўнікаў і бізнэсменаў ФОТЫ.

Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19