Мікалай Мікалаевіч Яромушкін (1925-1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Мікалай Яромушкін нарадзіўся 15 снежня 1925 года ў вёсцы Наватроіцк (цяпер — Салтонскі раён Алтайскага краю). Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў у калгасе. У студзені 1943 года Яромушкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 218-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У ноч з 26 на 27 верасня 1943 года Яромушкін у складзе сваёй роты пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Неданчычы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. У далейшым ён прыняў актыўны ўдзел у адбіцці некалькіх дзясяткаў варожых контратак, асабіста знішчыўшы 6 салдатаў і афіцэраў праціўніка. 21 кастрычніка 1943 года Яромушкін загінуў у баі каля вёскі Новая Лутава Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пахаваны на вайсковых могілках у вёсцы ДзяражычыУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі чырвонаармеец Мікалай Яромушкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Помнік Яромушкіну ўсталяваны ў вёсцы Сузоп Салтонскага раёна.
Літаратура
Боевая слава Алтая. 3 е изд., испр. и доп. Барнаул, 1978. / стр.76. Кузнецов И. И., Джога И. М. Золотые Звезды Алтая. Барнаул, 1982. / стр.70-71. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск,1984. / стр.162-163.
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро