Бугенві́ль () — вулканічны востраў у Ціхім акіяне, буйнейшы з астравоў архіпелага Саламонавы астравы. Тэрыторыя дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.

Плошча вострава 9317,8United Nations Environment Program (каля 10 000) км². Даўжыня берагавой лініі 569,4 км. Вышыні да 2715Balbi // The Smithsonian Institution’s Global Volcanism Program (GVP) (да 3123) м — вулкан Балбі. Востраў укрыты вільготнымі трапічнымі лясамі. Маюцца радовішчы медзі, волава, золата. Насельніцтва вырошчвае какосавую пальму і бананы. Галоўны порт вострава — Кіета.

Гісторыя Востраў адкрыты экспедыцыяй французскага мараплаўца Луі Антуана дэ Бугенвіля (Louis Antoine comte de Bougainville) і названы ў яго гонар.

Літаратура

Спасылкі United Nations Environment Program

Катэгорыя:Астравы Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Саламонавы астравы Катэгорыя:Правінцыі Папуа — Новай Гвінеі