Гаўрыла Гарнастай (, каля 1515? — каля ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік камянецкі, ваявода і староста менскі, ваявода берасцейскі.
Біяграфія
З роду Гарнастаяў, сын Івана Гарнастая.
Валодаў Капыламі, Шчытнікамі, Балатковам у Берасцейскім, Поцешу ў Вількамірскім павеце, часткай Астрошыц, Талачына, Басеі.
Са сваіх маёнткаў, пад час Лівонскай вайны ў 1567 г., ставіў у войска 49 коней.
Сям’я Гаўрыла пабраўся шлюбам з Барбарай Ласкай. Заручаны яны былі ўжо ў 1558 г. Яна была дачкой сярадзкага ваяводы Гераніма Ласкага, які на момант шлюбу ўжо памёр. Вяселле верагодна адбылося ў 1559 г. Прычына шлюбу палягала празаічна ў грошах. У адзін дзень 10 чэрвеня 1559 г. былі складзены тры дакументы: вяноўны запіс, пазыка ў жонкі і дараванне гэтай пазыкі Гаўрылу. Пасаг склаў 20 000 злотых ці 8 000 коп літоўскіх грошаў, якія былі запісаны ў гэтай суме, без прывенку на 1/3 маёнткаў. Маёмасць прызначалася ў пажыццёвае карыстанне. 8 000 Гаўрыла пазычыў пад заставу двух частак усіх маёнткаў. Іх Барбара падаравала мужуНаталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ.
З Барбарай меў сына Гераніма (?—1600).
Барбара склала свой тастамент у 1590 г. У ім згадваўся судовы працэс з Б. Саламярэцкай. За добрае да сябе стаўленне Барбара падаравала 8 000 коп літоўскіх грошаў нявестцы, двор Балотнікава і прызначыла ёй апекуноў.
Радавод
Літаратура Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Niesiecki K. Herbarz Polski / wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk? 1839—1845. Markiewicz A. Gabriel Hornostaj // Polski Słownik Biograficzny, 1960—1961, t. IX. S. 626—627;
Гаўрыла Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Старосты менскія Катэгорыя:Старосты камянецкія